Падпольны самагонны завод ліквідавалі ў Мядзельскім раёне (фота)
Бражку гнаў мясцовы жыхар — для сябе і “на продаж”.
Супрацоўнікі сталічнага Ленінскага РУУС сумесна з калегамі з 2-й роты палка патрульна-паставой службы мінскай гарадской міліцыі ліквідавалі падпольную вытворчасць самагону.
У міліцыю паступіла інфармацыя, што ў лесе ў Мядзельскім раёне працуе падпольны міні-завод, на якім гоняць бражку.
Міліцыянты прыбылі на месца і там знайшлі каля 2,5 літраў брагі, болей за 60 літраў гатовага самагону, а таксама абсталяванне для яго вытворчасці. Усе знаходкі знішчаныя, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Нелегальную вытворчасць арганізаваў 28-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар. Ён вырабляў спіртное для сваіх патрэбаў, а таксама гандляваў самагонкай.


Фота: guvd.gov.by