Падлічылі наведвальнікаў "Мінск-Арэны" — 9 мільёнаў чалавек
Столькі жыхароў і гасцей сталіцы наведвалі арэну за пяць гадоў яе існавання.
9 снежня шматпрофільны культурна-спартовы комплекс адзначае свой дзень нараджэння. Нагадаем, у яго склад уваходзіць арэна, на якой больш за 15 тысяч месцаў, веладром з 2 тысячамі месцаў і канькабежны стадыён, які можа наведаць 3 тысячы чалавек.
"Мінск-Арэна" — лідар па наведвальнасці сярод хакейных пляцовак Кантынентальнай хакейнай лігі і адна з вядучых канцэртных пляцовак на прасторах СНД, інфармуе БЕЛТА.
Фота — hcdinamo.by