Падлетак выцягнуў грошы з некалькіх аўтамабіляў і купіў сабе чыпсы і шаурму
Чыпсы / unsplash
Смаргонскі падлетак украў з прыпаркаваных на стаянцы аўтамабіляў трыста рублёў, піша мясцовае выданне "Светлы шлях".
Аўтамабілі стаялі на неахоўных парковках, і іх дзверы былі не зачыненыя. Усяго дзіця скрало з машын каля трохсот рублёў.
Усе гэтыя грошы ён патраціў на чыпсы, шаурму і напоі.
Малады чалавек не дасягнуў узросту, з якога пачынаецца крымінальная адказнасць. Аднак пазбегнуць прафілактычных заняткаў з супрацоўнікамі ІДН яму не ўдалося — ён будзе наведваць іх цягам года.