Падчас футбольнага матчу ў Смалявічах АМАП выганяў з поля фанатаў

Падчас футбольнага матчу ў Смалявічах АМАП выганяў з поля фанатаў

Падчас футбольнага матчу 9-га тура чэмпіянату Беларусі ў першай лізе ў Смалявічах АМАП выганяў з поля фанатаў. Гулялі "Смалявічы СТІ" і "Гомель". На 65-й хвіліне госці забілі чацвёрты гол, лік стаў 4:0 на іх карысць. Пасля гэтага гомельскія фанаты запалілі фаер і выбеглі на поле.

Як інфармуе football.by, некалькіх фанатаў затрымалі байцы АМАПу. Матч аднавіўся праз некалькі хвілін. Лік ужо не змяніўся.