Падчас аблавы ў Століне затрымалі пяць чалавек
Затрыманыя столінцы / тг-канал сілавікоў
У Століне ГУБАЗіК правёў аблаву, падчас якой затрымаў не менш за пяць чалавек. Адпаведны відэаролік з'яыіўся ў тг-канале сілавікоў.
У ГУБАЗІКу заявілі, быццам затрыманыя мужчыны займаліся "экстрэмісцкай дзейнасцю на тэрыторыі гурковага каралеўства нашай радзімы".
Калі менавіта былі затрыманні, з відэа незразумела.
Брэсцкія праваабаронцы знайшлі ў сацсетках аднаго з затрыманых — ён падпісаны як Вадзім Віткоўскі.