Пад Слуцкам грузавы цягнік пратараніў мікрааўтобус (фота)

Увечары 15 красавіка на чыгуначным пераездзе пад Слуцкам адбылася аварыя. На рэгуляваны пераезд выскачыў мікрааўтобус, і ў яго ўрэзаўся грузавы цягнік.

Як піша газета "Інфа-кур'ер", удар прыйшоўся ў заднюю частку мікрааўтобуса. Паведамляецца, што гукавая і светлавая сігналізацыя на чыгуначным пераездзе на момант аварыі працавала. Машыніст грузавога цягніка ўжыў экстранае тармажэнне.

Кіроўца аўто пры аварыі не пацярпеў. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Фота — kurjer.info