Пад Слонімам згарэлі некалькі прычэпаў з пчалінымі вуллямі
На месцы здарэння / grodno.mchs.gov.by
Тры прычэпы з пчалінымі вуллямі згарэлі ў раёне вёскі Байкі ў Слонімскім раёне. Прычэпы стаялі ў полі каля вёскі. Званок ратавальнікам паступіў каля 4 гадзін раніцы ў панядзелак. Калі разлік прыбыў на месца, прычэпы з вуллямі былі цалкам ахопленыя полымем, расказалі ў мясцовым упраўленні МНС.
Пажар патушылі, але і вуллі, і драўляныя канструкцыі прычэпаў цалкам згарэлі. Знішчаныя 59 вулляў. Ратавальнікі кажуць, што прычына пажару высвятляецца. Не выключаюць падпалу.
Згарэлі і вуллі, і драўляныя канструкцыі прычэпаў / grodno.mchs.gov.by