Пад Рэчыцай легкавік з цяжарнай жанчынай пратараніў прыпынак (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, легкавік ВАЗ-2105 пратараніў прыпынак. Кіроўца загінуў на месцы, яго асобу ўстанаўліваюць. Выратавальнікі дасталі з салона з дапамогай спецінструментаў 26-гадовую пасажырку, жыхарку Гомеля. Яна атрымала шматлікія траўмы.

Жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення. Да таго ж яна аказалася цяжарнай. Цяпер пацярпелая знаходзіцца ў бальніцы ў Рэчыцы.



Фота — mchs.gov.by