Пад Пухавічамі грузавік пратараніў легкавік, ёсць ахвяра (фота)
Здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны ў сераду, 7 жніўня, каля вёскі Крупка.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у выніку сутыкнення Audi 100 і грузавіка МАЗ загінуў пасажыр легкавіка. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр атрымалі траўмы. Кіроўца грузавіка не пацярпеў.


Фота — mchs.gov.by