Пад Мінскам у аўтамабілі знайшлі труп

Пад Мінскам у аўтамабілі знайшлі труп

Пад Мінскам у аўтамабілі знойдзены труп мужчыны. У ноч на 30 сакавіка ў Мінскае абласное ўпраўленне МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне машыны, якая стаяла на ўзбочыне дарогі ў вёсцы Азярцо.

Пажарныя, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі ў машыне цела чалавека. Высветлена, што машына належыць грамадзяніну 1992 года нараджэння, аднак пакуль невядома, ці гэта ён знаходзіўся ў салоне. Асоба загінулага і абставіны здарэння высвятляюцца, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.