Пад Мінскам BMW пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе

Пад Мінскам BMW пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе

Пад Мінскам кіроўца BMW пераехаў мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. Здарэнне адбылося сёння ўначы прыкладна ў 1.30 каля вёскі Хацежына. Як перадае прэс-служба МУС, пешаход не быў абазначаны флікерамі. Ён загінуў.

Яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне адбылося позна ўвечары 29 верасня каля вёскі Тарасікі Барысаўскага раёна: беспрацоўная 23-гадовая дзяўчына не справілася з кіраваннем машынай “Форд”, выехала за межы праезнай часткі і перакулілася. Дзяўчына загінула, а яе пасажыр, малады чалавек 1989 года нараджэння, трапіў у лякарню. Адметна, што загінулая не мела правоў кіроўцы.