Пад Лідай затрымалі буйную партыю макавага зерня
30 кілаграм нелегальнага мака знайшлі на трасе Мінск-Гродна ў аўтамабілі.
Падчас кантрольных мерапрыемстваў падатковай інспекцыі і супрацоўнікаў мясцовага РАУС быў спынены аўтамабіль “Аўдзі А6”. У ім мужчына перавозіў насенне маку, не расфасаванае ва ўпакоўку завода-вытворцы. Мак быў запакаваны ў поліэтыленавыя празрыстыя пакеты па 500 грам.
Насенне маку агульным коштам 12 мільёнаў і аўтамабіль коштам 140 мільёнаў арыштаваныя. Матэрыялы праверкі ў суд Лідскага раёна. Уласніку аўтамабіля пагражае яго канфіскацыя, а ўладальніку маку – канфіскацыя нелегальнага груза са штрафам да10, 5 мільёнаў, паведамляе БелТА.