Пад Калінкавічамі перакуліўся аўтобус з рабочымі, якія вярталіся з Расіі

У Калінкавіцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус з сямю пасажырамі. Гэта былі беларусы-гастарбайтэры, якія вярталіся з Расіі. Аўтобус ішоў з Пензы. Аварыя здарылася 14 жніўня прыкладна ў 9.10, перадае БелаПАН са спасылкай на Гомельскую абласную ДАІ.
 
Паводле дзяржаўтаінспекцыі, мікрааўтобусам “Фольксваген” кіраваў 35-гадовы мужчына. Як мяркуецца, ён заснуў за рулём, выехаў на сустрэчную паласу і ўпаў у кювет.

У выніку аварыі двое пасажыраў атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. ДАІ правярае абставіны здарэння.  

Фота з архіву