Пад Гроднам перакуліўся Fiat з трыма жанчынамі і чатырма дзецьмі (фота)
У аўтамабілі не было ніякіх спецыяльных утрымлівальных прыладаў для дзяцей.
Каля пасёлка Верцялішкі ў Гродзенскім раёне 29 ліпеня здарылася ДТЗ. Па звестках сайта onliner.by, аўтамабіль "Фіят" з'ехаў у правы кювет, перакуліўся і зноў стаў на колы. Абставіны здарэння і наступствы высвятляюцца.
Паведамляецца, што ў салоне аўто былі тры жанчыны і чатыры малалетнія дзіцяці. Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што ў "Фіяце" не было ніякіх спецыяльных утрымлівальных прыладаў для дзяцей. На здарэнне выязджалі тры машыны хуткай дапамогі.
Фота: onliner.by