Пад Гомелем Renault вылецеў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам (фота)
Пацярпеў пасажыр, якога з салона вызвалілі ратавальнікі.
У Гомельскім раёне ў другой палове дня 19 ліпеня аўтамабіль Renault Duster вылецеў з дарогі. Яго кіроўца не саўладаў з кіраваннем на 445-м кіламетры трасы Віцебск — Гомель. У выніку легкавік апынуўся ў кювеце, дзе сутыкнуўся з дрэвам.
У салоне быў заціснуты пасажыр, якога вызвалялі супрацоўнікі МНС з дапамогай інструментаў. Яго шпіталізавалі з адкрытымі пераломамі галёнак абедзвюх ног, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота: МНС