Пад Брэстам прайшлі беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні
Адпрацоўвалі пытанні сумеснай працы па выкананні антытэрарыстычных задач.
Беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні “Імклівы арол” прайшлі пад Брэстам з 15 па 26 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.
Кіраваў вучэннямі камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка. Ад беларускага боку ў вучэннях удзельнічалі вайскоўцы мабільнай роты 382-га асобнага мабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады. З другога боку прыбылі вайскоўцы спецыяльнай паветрана-дэсантнай роты Паветрана-дэсантных войскаў Ваенна-паветраных сілаў Народна-вызваленчай арміі Кітая.
У рамках выканання вучэбна-баявых задач адпрацоўваліся пытанні падрыхтоўкі і вядзенне спецыяльных дзеянняў сумесным падраздзяленнем УС Беларусі і Народна-вызваленчай арміі Кітая пры выкананні антытэрарыстычных задач.
27 чэрвеня кітайцы адбылі на радзіму.