Пачаўся традыцыйны Будслаўскі фэст
1 ліпеня пачаўся традыцыйны Будслаўскі фэст. Ён праводзіцца ў гонар Маці Божай Будслаўскай. У мястэчку Будслаў у Мядзельскім раёне знаходзіцца адна з самых шанаваных каталіцкіх святыняў у Беларусі — Будслаўскі абраз Божай Маці.
Летась у касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі здарыўся вялізны пажар. На аднаўленне было сабрана паўтара мільёна рублёў. І толькі нядаўна ён адчыніўся для вернікаў і наведвальнікаў.