На аднаўленне Будслаўскага касцёла сабрана больш за мільён рублёў
На рэстаўрацыю Будслаўскага касцёла сабрана ўжо больш за 1 мільён рублёў. Пра гэта паведамляецца ў ТГ-канале "Адновім Будслаў разам".
Вялікі пажар у славутым храме здарыўся сёлета 11 траўня. Праўда, гэта не перашкодзіла правядзенню традыцыйнага Будслаўскага фэсту — сёлета яго зладзілі пад адкрытым небам.