Будслаўскі касцёл адчыніўся для вернікаў і наведвальнікаў
Будслаўскі касцёл адчыніўся для вернікаў і наведнікаў, паведамляецца ў ТГ-канале "Адновім Будслаў разам".
11 траўня 2021 года ў ім здарыўся вялізны пажар. Пасля гэтага ў касцёле ішлі рамонтныя і аднаўленчыя працы, ён не дзейнічаў.
Грошы на аднаўленне касцёла збіралі ўсёй Беларуссю — было сабрана паўтара мільёна рублёў. Дарэчы, збор грошай яшчэ працягваецца: сродкі патрэбныя і на далейшы рамонт, у тым ліку аднаўленне роспісаў.