Па ўсёй Расіі з-за каранавіруса ўвялі рэжым павышанай гатоўнасці
Па ўсёй Расіі з-за каранавіруса ўвялі рэжым павышанай гатоўнасці (у Маскве ён дзейнічае з 5 сакавіка). У гэтай краіне зарэгістравана ўжо 199 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, большасць — у Маскве. За суткі іх стала больш на 52, новыя заражэнні зарэгістравалі ў 23 рэгіёнах. У чацвер стала вядома пра смерць 79-гадовай жанчыны ў расійскай сталіцы. Спачатку паведамілі, што прычынай стаў каранавірус, пасля — тромб, які адарваўся, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Школы і ВНУ пераведзены на дыстанцыйнае навучанне, адменены ўсе масавыя мерапрыемствы, у тым ліку і спартыўныя. Расіянам рэкамендавалі ўстрымацца ад паездак у замежжа. Тыя ж грамадзяне РФ, якія вяртаюцца на радзіму, на два тыдні трапяць у каранцін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.