Па паўднёвым захадзе Беларусі ў ў чацвер зноў будзе да +30

Цёплае надвор'е, ілюстрацыйнае фота

Цёплае надвор'е, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 4 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца пераменных кірункаў ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад +5 па ўсходзе да +18 градусаў па захадзе краіны. Удзень чакаецца 23-29 градусаў вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 30 градусаў цяпла. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

5-6 верасня месцамі па Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Удзень прагназуецца ад 18-20 градусаў цяпла па ўсходзе да 29-31 градуса па паўднёвым захадзе краіны.

Па паўднёвым захадзе Беларусі ў ў чацвер зноў будзе да +30
Прагноз надвор'я на 4 верасня / Белгідрамет
Па паўднёвым захадзе Беларусі ў ў чацвер зноў будзе да +30
Прагноз надвор'я на 4 верасня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.