Па другім участку трэцяй лініі мінскага метро быў пушчаны пробны цягнік

Выпрабаванні прызналі паспяховымі / t.me/minskoemetro/
18 кастрычніка па другім участку трэцяй лініі мінскага метро быў пушчаны пробны цягнік. На малой хуткасці ён праехаў па тунэлях ад станцыі "Аэрадромная" да станцыі "Слуцкі Гасцінец", і вярнуўся назад — у электрадэпо "Магілёўскае". Сцвярджаецца, што выпрабаванні прайшлі паспяхова.
У вагоне ехалі прадстаўнікі Мінскага метрапалітэна, Мінскметрапраекта, Мінскметрабуда і Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна.
Летам старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў паабяцаў, што тры новыя станцыі метро ("Аэрадромная", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі Гасцінец") адкрыюць да канца 2024 года.









Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.