"Нёман" і "Гомель " выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі
Гэтыя каманды сталі апошнімі паўфіналістамі хакейнага чэмпіянату краіны.
9 сакавіка ў чацвёртым матчы чвэрцьфінальнай серыі гродзенцы выйгралі ў гасцях у " Брэста" — 4:3 , а гамяльчане ў Салігорску ўзялі верх над "Шахцёрам" — 5:1.
Напярэдадні ў паўфінал кваліфікаваліся "Юнацтва" і "Металург", якія перамаглі адпаведна "Ліду" і "Хімік-СКА", нагадвае БелаПАН.
У серыях за выхад у фінал (да чатырох перамог) "Нёман" будзе сапернічаць з " Металургам " , а "Юнацтва" — з " Гомелем". Матчы пройдуць 14, 15, 18, 19 сакавіка і пры неабходнасці — 21, 23 і 25 сакавіка.
Фота — sunhome.ru