Нямецкі турыст заблукаў у Аўстраліі — два тыдні харчаваўся насякомымі
У канцы лютага Даніэль Дудзіж пачаў сваё падарожжа па ўсходзе далёкага кантынента.
Ён ішоў пешшу. З-за разліву рэк немец не змог выбрацца з пустыннай мясцовасці, у якую патрапіў. У выніку, яму давялося змагацца за сваё жыццё.
Калі турыста знайшлі паліцыянты, ён пажартаваў: у аўстралійскай пустыні столькі мух, што ад голаду там загінуць проста немагчыма. Вяртацца на радзіму Даніэль Дудзіж не спяшаецца. Ён мае намер працягнуць сваё падарожжа, але ўжо па паўночных раёнах краіны, паведамляе ВВС.