Нямецкага сутэнёра асудзілі ў Беларусі на сем гадоў турмы

Як піша "Комсомольская правда", Дзірынг — ураджэнец Казахстана, нейкі час жыў у Савецкім Саюзе і знаёмы з рэаліямі нашага жыцця. Мужчына працаваў кіроўцам у адной з фірмаў у Галандыі і прыехаў у Беларусь у камандзіроўку. Адначасова ён вырашыў падзарабіць на крымінальнай ніве. Яго знаёмая, уладальніца аднаго з начных клубаў у Нямеччыне, прапанавала прывезці некалькі дзяўчат з Беларусі. За кожную яна абяцала заплаціць па 400 еўра.



Немец паспрабаваў наняць дзяўчат праз рэкламныя абвесткі — і адразу ж прыцягнуў увагу праваахоўных органаў. У Гродне Дзірынг усталяваў кантакты з шасцю дзяўчатамі, а дзвюх з іх паспрабаваў вывезці ў Нямеччыну. Затрымалі яго каля вёскі Брузгі Гродзенскага раёна. Пазней высвятлілася, што астатнім дзяўчатам немец проста не паспеў аформіць неабходныя для выезду дакументы. Следства па гэтай справе ішло амаль паўгода. Нядаўна суд Ленінскага раёна Гродна скончыў разгляд гэтай справы.



Улічваючы раскаянне Дзірынга і яго супрацу са следствам, суд прызначыў яму мінімальнае пакаранне — сем гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.



Фота — www.yugopolis.ru