Нямеччына перавяла Расію з партнёраў у канкурэнты

Урад Нямеччыны апублікаваў чарговую рэдакцыю “Белай кнігі”. У гэтым дакумэнце змешчаны пералік небяспекаў, з якімі трэба будзе змагацца Нямеччыне, паведамляе газета Die Welt.
Папярэдняя версія “Белай кнігі” выйшла ў 2006 годзе.
У цяперашняй рэдакцыі асобным пунктам пазначаная Расія — яна цяпер не партнёр, а канкурэнт. На думку нямецкіх уладаў, сітуацыя змянілася пасля анексіі Крыму і канфлікту на ўсходзе Украіны. Цяпер з Расіі ідзе пагроза бяспекі ў Еўропе. У “Белай кнізе” адзначаецца вядзенне Расіяй “гібрыднай вайны” з выкарыстаннем сродкаў масавай камунікацыі і сацыяльных сетак.
Нямеччына — традыцыйна галоўны эканамічны партнер Расіі ў ЕС і найбуйнейшы спажывец расійскага газу. Аднак цяпер адносіны рэзка пагоршыліся. Пасля таго, як Расія была выключаная з Вялікай васьмёркі, немцы вымушаныя перагледзіць сваё стаўленне за гэтай краіны.
Сярод пагрозаў, якія ідуць з боку Расіі, у “Белай кнізе” названыя тэрарызм, кіберзлачыннасць, непадкантрольная міграцыя, радыкальны нацыяналізм, гонка ўзбраенняў, змяненьне клімату, рост насельніцтва.