Новы падручнік па гісторыі будзе распавядаць пра "спробу перавароту"

Акцыя прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі / EPA
Школьнікам будуць расказваць пра "спробу дзяржаўнага перавароту" і "ўмяшанне Захаду ва ўнутраныя справы" Беларусі. Такія тэмы ёсць у новым падручніку "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветная гісторыі" для вучняў 11 класа.
"У краіне адпрацоўвалася адна з формаў "каляровых рэвалюцый". Асабліва моцны ціск аказваўся ў інфармацыйнай прасторы (інтэрнэт-парталах, сацыяльных сетках)", — пішуць у падручніку.
Падзеі 2020-га там называюць "спробай дзяржаўнага перавароту", у выпадку поспяху якога апазіцыя звярнулася б "за дапамогай да ЗША і ЕС для правядзення новых выбараў ці ваеннага ўмяшання".
Адно з заданняў у падручніку — даказаць ці абвергнуць тэзіс "каляровыя рэвалюцыі парушаюць нормы міжнароднага права і суверэнітэту дзяржаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.