Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў
Ніна Багінская / Euroradio
Пенсіянерку Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў (50 базавых велічыняў), паведамляе "Белсат".
Нагодай для абвінавачання стаў значак з выявай нацыянальнага сцяга, прышпілены да вопраткі Багінскай. Міліцыянты склалі на яе за гэта пратакол як за "несанкцыянаваны пікет".
Суддзя Аляксандр Супічэнка пастанавіў знішчыць "значок белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру" і прызначыў Багінскай штраф.
Як адзначае "Белсат", суддзю не збянтэжыла, што памер штрафу ніяк не адпавядае памеру пенсіі жанчыны, якая мае шэраг цяжкіх захворванняў.