Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Прагі, ёсць загінулыя і параненыя — СМІ
Невядомы пачаў страляць у цэнтры Прагі / idnes.cz
Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Прагі. Чэшскія СМІ пішуць пра мінімум чатырох загінулых і дзясяткі параненых. Пазней стала вядома пра 11 забітых і каля 30 параненых.
Інцыдэнт адбыўся каля факультэта філасофіі Карлавага ўніверсітэта на плошчы Яна Палаха — гэта недалёка ад Карлавага моста.
Паліцыя ачапіла плошчу Яна Палаха, туды нікога не пускалі. Студэнты і выкладчыкі забарыкадаваліся ў будынку ўніверсітэта.
Пазней з'явіліся паведамленні пра смерць стралка. Паводел адных звестак, яго ліквідавала паліцыя, паводле іншай версіі — ён скончыў жыццё самагубствам.
Vyzýváme občany, aby se v blízkém okolí nezdržovali a nevycházeli z domu. Zásah policie stále pokračuje. pic.twitter.com/OHnSsq4G5f
— Policie ČR (@PolicieCZ) December 21, 2023