Нелегальных мігрантаў з Ірака затрымалі на беларуска-латвійскай мяжы
У Латвіі затрымалі першую групу эмігрантаў з Ірака, якія нелегальна перайшлі мяжу з Беларусі.
Як паведамляе памежная служба Латвіі, гэта дзевяць грамадзян Ірака. Іх змясцілі ў Цэнтр размяшчэння затрыманых замежнікаў у Даўгаўпілсе.
Да гэтага часу групы нелегальных мігрантаў спрабавалі трапіць з тэрыторыі Беларусі толькі ў Літву і Польшчу.