Некаторым беларусам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё
Ключы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Работнікі лясной гаспадаркі, якія працуюць у сельскай мясцовасці, змогуць прыватызоўваць арэнднае жыллё.
Такую ініцыятыву выказаў кіраўнік Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падчас паездкі Лукашэнкі ў Аршанскі раён.
Міністр прапанаваў, каб супрацоўнікі лясгасаў, якія жывуць у арэндных кватэрах і дамах у аграгарадках і вёсках, мелі права выкупіць сваё жыллё пасля дзесяці гадоў бездакорнай працы. Лукашэнка ініцыятыву падтрымаў, паведамляе прэс-служба Мінлясгасу. Адзінай умовай ён назваў выкуп не па заніжаных коштах.
Дарэчы, магчымасць выкупляць арэнднае жыллё ўжо маюць работнікі сельскай гаспадаркі. Пасля выхаду адпаведнага ўказа Лукашэнкі такое ж права атрымаюць і работнікі лясной галіны.