Некалькі башкірскіх чыноўнікаў захварэлі пасля паездкі да Лукашэнкі
Некалькі башкірскіх чыноўнікаў захварэлі пасля паездкі ў Беларусь і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша ufa1.ru.
Пра гэта кіраўнік Башкартастана Радзій Хабіраў заявіў на нарадзе 13 снежня. Па яго словах, вінаватым было халоднае надвор'е.
Жартам Хабіраў назваў захварэлых чыноўнікаў слабакамі: "Некалькі чальцоў дэлегацыі захварэлі. Слабакі аказаліся".
Паездка башкірскіх чыноўнікаў у Беларусь адбылася 7 снежня.