Недарэчны пенальці каштаваў камандзе з Пінска трох ачкоў (відэа)

Скандальнае здарэнне адбылося ў матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі ў другой лізе паміж "Белітай-Вітэкс" з Узды і пінскай "Хваляй", які прайшоў 6 чэрвеня. Ужо ў кампенсаваны час галоўны суддзя Мікалай Васько прызначыў пенальці ў браму "Хвалі", гаспадары поля яго рэалізавалі і перамаглі з лікам 1:0. Да таго ж з поля быў выдалены "за зрыў перспектыўнай атакі" гулец гасцей Андрэй Луцэвіч.

Як піша by.tribuna.com, насамрэч пенальці не было. Арбітр атрымаў ад інспектара матча Вадзіма Жука за судзейства "двойку". Яшчэ на 57-й хвіліне Васько не пабачыў парушэння ў жорсткіх дзеяннях футбаліста Вячаслава Грынцэвіча супраць форварда пінчукоў Віталя Рушніцкага. Апошняга "хуткая" завезла ў бальніцу.

Абодва эпізоды можна пабачыць на відэа.

Фота: ria.ru