Нецвярозая жанчына-кіроўца заехала на аўтамабілі ў падземны пераход (фота)
Здарэнне адбылося ўначы на Маскоўскім праспекце ў Віцебску.
50-гадовая жанчына на Ford Mondeo зачапіла бардзюр і пратараніла слуп. Пасля гэтага легкавік з'ехаў па прыступках у падземны пешаходны пераход. Як інфармуе партал tut.by, жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення — медасведчанне паказала 0,9 праміле.
Кіроўца ў аварыі не пацярпела. Яе аўтамабіль патрапіў на штрафстаянку.

Фота — tut.by