"Не веру, што ў пэўных раёнах не крадуць" — генпракурор
Андрэй Швед
У Беларусі ёсць дзясяткі раёнаў, дзе факты карупцыі не выяўляць на працягу некалькіх гадоў. Гэта насцярожыла генпракурора Андрэя Шведа. У каментары журналістам дзяржаўных СМІ ён паабяцаў усё праверыць.
Барацьбу з карупцыяй генпракурор назваў адной з прыярытэтных задач свайго ведамства ў гэтым годзе. Паводле яго, летась пракурорскія работнікі выкарыстоўвалі новыя падыходы для выяўлення сістэмнай карупцыі, і гэтыя падыходы сябе апраўдалі.
"Таму ў тым жа ключы будзем дзейнічаць і далей. Сур'ёзная ўвага будзе таксама надавацца тым раёнам, дзе гадамі не выяўляюцца факты карупцыі. Не веру, што ў пэўных раёнах, а ў нас такіх дзясяткі ў Беларусі, не крадуць", — заявіў Андрэй Швед.