Наведвальнік з пісталетам ірваўся да аўтаматаў гульнявога клуба

Як паведамляе БелаПАН, наведвальніку не дазволілі пагуляць на аўтаматах, пасля чаго ён дастаў пнеўматычны пісталет.



Паводле правілаў клуба, для гульні на аўтаматах трэба паказаць пасведчанне асобы. Мужчына не меў такога дакумента, а толькі даведку пра вызваленне з калоніі. Гэты дакумент не задаволіў ахоўніка. Ён прапанаваў наведвальніку пакінуць клуб, а той стаў пагражаць пісталетам.



На выклік прыехала міліцыя і даставіла хулігана ў ізалятар часовага ўтрымання.



Фота — susanin.udm.ru