"Нас ужо шасцёра": сям'я Канавалавых удачарыла яшчэ двух дзяцей

Сям'я Канавалавых / DW
У сям'і палітвязынкі Антаніны Канавалавай стала на двое дзяцей больш. Машы і Аліне - 14 і 13 гадоў. Яны з Віцебска. Сям'я праз рэпрэсіі была вымушаная выехаць ва Украіну, а потым у Польшчу.
“На жаль, атрымалася так, што мама дзяўчынак не справілася з жыццём у эміграцыі. Мы мэтанакіравана іх не шукалі, на нас выйшлі неабыякавыя людзі, якія распавялі пра сітуацыю. Таму мы не раздумваючы вырашылі дапамагчы, і, на дадзены момант, нас ужо шасцёра", — распавяла Антаніна Канавалава.
Па словах палітвязынкі, маму дзяўчынак абмежавалі ў бацькоўскіх правах, але Канавалавы робяць усё магчымае, каб дзяўчынкі да яе вярнуліся.
Два гады таму Ганна Канавалава, мама Антаніны, узяла пад апеку дваіх беларускіх хлопчыкаў — Цімура і Марселя. Іх мама памерла. А Ваня і Насця — родныя дзеці Антаніны, з якімі іх бабуля эмігравала пасля затрымання бацькоў у жніўні 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.