Нарвегія і Фінляндыя змагаюцца з хуткім распаўсюджваннем птушынага грыпу
Людзі ў ахоўных касцюмах збіраюць загінулых чаек у Нарвегіі / Reuters
Нарвегія і Фінляндыя сутыкнуліся з рэкорднымі ўспышкамі птушынага грыпу, у выніку якіх загінулі тысячы чаек і іншых відаў жывёл.
Афіцыйныя асобы Нарвегіі, заявілі, што сабралі больш за 10 000 мёртвых птушак, а Нарвежскае ўпраўленне па бяспекі харчовых прадуктаў у чацвер ўвяло забарону на паездкі, якія ахопліваюць тры запаведніка.
— Успышкі, якія мы назіраем у розных месцах у гэтым годзе, нашмат больш, чым мы бачылі ў мінулым у Нарвегіі, — сказаў галоўны ветэрынарны ўрач нарвежскага ўпраўлення бяспекі харчовых прадуктаў Оле-Херман Тронеруд.
Штам віруса H5N1 распаўсюджваецца сярод хатніх і дзікіх птушак на працягу многіх гадоў, але ва ўсім свеце былі зарэгістраваныя спарадычныя ўспышкі сярод млекакормячых, такіх як кошкі, норкі і выдры.
Фінляндыя таксама заявіла, што моцна пацярпелі дзікія птушкі і што штам H5N1 у цяперашні час выяўлены на 20 зверафермах.
— Патаген быў пацверджаны як варыянт, які цыркулюе, у прыватнасці, сярод чаек, — гаворыцца ў заяве Міністэрства сацыяльных спраў і аховы здароўя Фінляндыі.
ААН у гэтым месяцы папярэдзіла, што ўспышкі ва ўсім свеце выклікаюць асцярогі, што вірус можа лягчэй адаптавацца для заражэння людзей. Арганізацыя заклікае краіны ўзмацніць эпіднагляд за хваробамі і палепшыць гігіену на птушкафабрыках.
Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя заявіла, што рызыка заражэння людзей вірусам H5N1 застаецца нізкім, аднак неабходна старанна адсочваць паведамленні аб інфекцыях сярод млекакормячых.