"Нафтан" згуляў з БАТЭ ўнічыю 2:2 (відэа)

Карніцкі адкрыў лік на 38-й хвіліне і вывеў барысаўчан наперад, але Цяплоў на 67-й забіў гол у адказ. З 74-й хвіліны БАТЭ быў у меншасці — пасля другой жоўтай карткі быў выдалены Філіпенка. Гаспадры поля гэтым скарысталіся і выйшлі наперад — на 82-й гол забіў Хотаў. Аднак на 88-й Сігневіч зраўнівае лік — 2:2.

Нагадаем, іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю. 27 верасня згуляюць мінскае "Дынама" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", "Слуцк" і "Нёман".

У БАТЭ цяпер 54 ачкі, у мінскага "Дынама" — 50, у "Нафтана" — 41.