Надвор’е ў Беларусі 12 лістапада: туманы і дажджы

Надвор’е ў Беларусі 

Надвор’е ў Беларусі  / Onliner.by

12 лістапада надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса.

Чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. Начамі і раніцай у многіх раёнах, удзень месцамі па краіне пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны — туман. Вецер пераменных напрамкаў, слабы.

У Мінску тэмпература паветра напрацягу сутак складзе +5…+6 °C, удзень — невялікі кароткачасовы дождж.

У Брэсце прагназуюцца +5…+8 °C, без ападкаў.

У Віцебску тэмпература паветра складзе +2…+5 °C, без ападкаў.

У Гомелі чакаецца +4…+7 °C, начамі і раніцай — невялікі дождж.

У Гродне прагназуюцца +5…+8 °C, начамі — невялікі дождж.

У Магілёве — +2…+4 °C, раніцай і ўдзень — дождж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.