Надвор’е на нядзелю: да +9, дажджы

Удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, уначы месцамі з’явіцца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, умеркаваны.



Тэмпература паветра ў начны час складзе +1-4 градусы, па паўднёва-ўсходняй палове прагназуюцца замаразкі ад 0 да -3 градусаў. Удзень будзе плюс 4-9 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.