Нацбанк вызначыў асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі ў 2025-м
Нацбанк палохаюць рызыкі 2025 года (ілюстрацыйнае фота) / Onliner
Нацбанк вызначыў асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі ў 2025 годзе. Прагназуецца зніжэнне працэнтных ставак. Але з агаворкай: “пры адсутнасці рызык для макраэканамічнай стабільнасці”.
У Нацбанку мяркуюць, што стаўка рэфінансавання ў наступным годзе складзе 9-9,3%. Стаўкі па рынкавых крэдытах для фізічных асоб і арганізацый у беларускіх рублях чакаюцца на ўзроўні 9-10,25% гадавых.
Прагнозныя паказчыкі для эканомікі і фінансаў РБ на 2025 год былі зацверджаны ў пачатку кастрычніка ўказам Аляксандра Лукашэнкі.