На змену Uber у Беларусі прыйшоў Fasten
Таксоўка / Еўрарадыё
Сэрвіс для заказу машын Fasten пачаў дзейнічаць у 35 гарадах Беларусі. Ім можна будзе скарыстацца пасля абнаўлення раней усталяванай мабільнай праграмы Uber, піша Office Life.
У абноўленай програме будуць чатыры тарыфы: Fasten, Upper, Extra і Max. Яны адпавядаюць тарыфам Uber.
Таксама ў Fasten, як паведамляецца, можна будзе дадаткова знайсці незвычайныя ці новыя месцы ў горадзе, маршруты для падарожжаў.
Раней кампанія "Яндэкс.Таксі" падала заяўку на рэгістрацыю ў Беларусі таварнага знака Fasten.