На вывучэнне аўдыторыі дзяржСМІ дзяржава гатовая выдаткаваць $44 тысячы
Чалавек з пультам ля тэлевізара / Ілюстрацыйнае фота
Мінінфарм праводзіць два тэндары на падрыхтоўку двух даследаванняў аб тым, як павысіць давер насельніцтва да нацыянальных дзяржаўных СМІ.
На даследаванне "Распрацоўка рэкамендацый і прапаноў па павышэнні ўзроўню даверу насельніцтва да розных відаў СМІ" плануецца выдаткаваць 50 тысяч рублёў з бюджэту.
Праца па тэме "Дыягностыка фактараў запатрабаванасці насельніцтвам Беларусі нацыянальнага кантэнту тэле- і радыёвяшчальных СМІ" ацэненая ў 60 тысяч рублёў.
Выканаць працы неабходна да 24 снежня.
Скрыншот з сайта дзяржзакупак