На выходныя ДАІ ўзяла пад жорсткі кантроль трасу Мінск — Ашмяны

Дзяржаўтаінспекцыя ў гэтыя выходныя праводзіцт масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М7 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы. Патрулі інспектараў будуць звяртаць увагу на любыя парушэнні правілаў дарожнага руху. У першую чаргу да адказнасці будуць прыцягваць п’яных кіроўцаў і бяспраўнікаў, парушальнікаў правілаў абгону і аматараў хуткай язды. Таксама звернуць увагу на пешаходаў-парушальнікаў.
Падчас нясення службы прымяняецца галосны, негалосны і змяшаны кантроль. Масіраваная адпрацоўка дарогі М7 будзе працягвацца да позняга вечара 25 кастрычніка, перадае БЕЛТА.
Фота: TUT.by