На выходных будзе цёпла і без дажджоў

У суботу, 18 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер уначы будзе слабы, удзень — паўночна-ўсходні ўмераны.
Уначы прагназуецца 11-16 цяпла, месцамі чакаецца да +8...+10. Удзень будзе 23-29 вышэй за нуль.
19 ліпеня захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень у асобных раёнах па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.