На вуліцы Сурганава ў Мінску пад тралейбус трапіў п'яны пешаход

На вуліцы Сурганава ў Мінску пад тралейбус трапіў п'яны пешаход

ДТЗ з удзелам п'янага пешахода адбылося ў Мінску на вуліцы Сурганава, перадае БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся на скрыжаванні вуліц Сурганава і Кузьмы Чорнага. Нецвярозы пешаход, які мае на выгляд 39 гадоў, вырашыў перайсці праезную частку па пешаходным пераходзе на чырвоны сігнал святлафора. 

Падчас пераходу ён трапіў пад тралейбус. Пешахода з цяжкімі траўмамі даставілі ў лякарню хуткай меддапамогі.