На возеры Ропаўскім у Гомелі — мор рыбы
Мор рыбы зафіксаванаы на возеры Ропаўскім у Гомелі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ратавальнікаў.
Пра смерць 30 рыб у возеры стала вядома 5 лістапада ў 14:30.
На месца прыбылі работнікі Гомельскай абласной лабараторыі аналітычнага кантролю і абследавалі акваторыю. Яны выявілі бачныя прыкметы забруджвання возера — белы колер вады і кіслы пах. Эксперты ўзялі пробы вады для аналізаў. Вынікі экспертызы будуць вядомыя 9 лістапада.