На волю выйшла палітзняволеная Іна Панова, дома яе чакалі чацвёра дзяцей
Тэрмін Іна адбывала ў Гомельскай калоніі, ілюстрацыйнае фота
Цалкам адбыла свой тэрмін і выйшла на волю палітзняволеная Іна Панова. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Іну судзілі за ўдзел у пратэстах. Суд прайшоў каля года таму ў Мінску.
Падчас судовага паседжання адвакат настойваў, каб Іна прызнала віну. Яна спачатку прыняла пазіцыю абароны, але адначасова аспрэчыла свой удзел у пратэстах. Пракурор расцаніў гэта як непрызнанне віны. Акрамя таго, акалічнасцю, якая ўзмацняе віну, суд палічыў той факт, што на акцыі пратэсту Іна была разам з дзіцем. У выніку яе асудзілі на паўтара года калоніі.
Инна Панова / @viasna96