На волю выйшаў прэс‑сакратар A1, ён поўнасцю адбыў свой тэрмін

Николай Бределев

Мікалая Брэдзелева затрымалі ў снежні 2021 года / А1

2 ліпеня 2025 года стала вядома, што на волю выйшаў былы прэс‑сакратар A1 Мікалай Брэдзелеў. У неволі ён быў больш за 3 гады і 6 месяцаў, піша “Вясна”.

Мікалай быў затрыманы ў снежні 2021 года, а ў 2022 годзе быў прыгавораны Мінскім гарадскім судом да чатырох гадоў калоніі. Пры затрыманні сілавікі яго збівалі.

Мікалая абвінавацілі ў фінансаванні дзейнасці блогера Антона Матолькі. Таксама яго абвінавацілі ў перадачы звестак, але ў кампаніі A1 заявілі, што Брэдзелеў на сваёй пасадзе проста не меў тэхнічнага доступу да такіх матэрыялаў.

Мікалай адбываў тэрмін у выпраўленчай калоніі № 22.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.